«Мой сябар жырафа»

Запрашаем наведаць фільм, прысвечаны пачатку навучальнага года. Вясёлая, добрая стужка не толькі зматывуе да навучання, але і распавядзе дзеткам пра сяброўства і школу так, што нават самыя маленькія гледачы не засумуюць. У пракаце фільм з 30 жніўня, адмыслова прымеркаваны да пачатку навучальнага года.

Стужку агучылі на беларускую мову знакамітыя беларускія акцёры і тэлевядучыя у межах праекта «Беларускія ўікэнды» (Яўген Перлін (Добрай Раніцы Беларусь), Павал Харланчук (вядучы акцёр Купалаўскага тэатра і зорка кіно), Сяргей Жбанкоў (Тэлевядучы калыханкі) і іншыя. 

У дадатак, наведнікаў масавых прэм’ерных сеансаў чакае прыгожая інтэрактыўная фотазона і падарункі для першакласнікаў – цудоўныя кніжкі-маляванкі пра прыгоды жырафы ў Мінску, падрыхтаваныя адмыслова да прэм’еры фільма кампаніяй velcom.

Апісанне сюжэта: Галандскі хлопчык Дзікечэ Дап нарадзіўся ў адзін дзень з жырафай Рафам. Яны раслі разам і сталі найлепшымі сябрамі. Прыходзіць час ісці ў першы клас і высвятляецца, што ў школу пойдзе толькі Дзікечэ. Бо Раф – жырафа і дарослыя лічаць, што ён ужо ведае ўсё, што трэба жырафе. Але сябры не здаюцца і прыдумляюць, як трапіць у школку разам!

Прэм'ера фільма адбудзецца 30 жніўня ў кінатэатры "Масква" у 19:00

Набыць квіткі можна онлайн, ці ў касах кінатэатраў.

  • Прямая телефонная линия
  • Главное за неделю с 25 ноября по 1 декабря
  • Обзор событий столицы с 25 ноября по 1 декабря