Праект «Імёны Беларусі»
01.02.2022
У лютым ў кінатэатры «Піянер» адбудуцца паказы чатырох дакументальных карцін вытворчасці Майстэрні Уладзіміра Бокуна.
Студыя гістарычных фільмаў Уладзіміра Бокуна запусціла цыкл кароткаметражных фільмаў. У карцінах, у сваёй непаўторнай манеры, яны знаёмяць з знакамітымi выхадцамі з нашай зямлі. Акцэнт робіцца на іранічную і займальную падачу інфармацыі, крэатыўны візуал, малавядомыя факты, парадоксы лёсу і гісторыі.
5 лютага
Біяграфічны фільм «Максім Гарэцкі» пра жыццё і творчасць знакамітага беларускага пісьменніка, літаратуразнаўцы, перакладчыка, фалькларыста першай паловы ХХ стагоддзя.
Лёс аўтара першага беларускага хорару не менш вострасюжэтны, чым яго кнігі. Беднасць, жахі вайны, арышты, нарэшце, расстрэл… А ў прамежках паміж жыццёвымі катаклізмамі літаратар і вучоны паспяваў пісаць таленавітыя кнігі і праводзіць сур'ёзныя даследаванні беларускай мовы, фальклору, літаратуры. Яго працы дазволілі яму ўваскрэснуць у памяці людзей праз гады забыцця.
12 лютага
Біяграфічны фільм «Айзік Азімаў» пра жыццё знакамітага пісьменніка-фантаста, а таксама біяхіміка, рускага паходжання. Ён напісаў каля 500 мастацкіх і навукова-папулярных твораў. У сваіх кнігах ён папулярызаваў навуку. Шматразова атрымліваў прэміі Х'юга і Неб'юла, а апавяданне "Прыход ночы" Амерыканская асацыяцыя пісьменнікаў-фантастаў прызнала лепшым з усяго напісанага ў літаратуры.
Мала хто ведае, што сусветна вядомы фантаст родам з мястэчка ў былым Вялікім княстве. Свае родныя Пятровічы Азімаў успамінаў усё жыццё. Але так ні разу тамака не пабываў. Справа ў тым, што аўтар захапляльных раманаў аб міжгалактычных пералётах вельмі не любіў падарожнічаць.
14 лютага
Біяграфічны фільм «Ян Чэрскі» пра геолага, палеантолага і географа, даследчыка Сібіры. За навуковыя даследаванні Ян Чэрскі тройчы быў узнагароджаны медалямі Рускага геаграфічнага таварыства.
18-гадовы выпускнік Шляхетнага інстытута быў назаўжды сасланы ў Сібір за ўдзел у паўстанні 1863 года. Здавалася, вытанчанаму юнаку ў такіх умовах не выжыць. Выратавала яго навука. Захапіўшыся геалогіяй і батанікай, ён стаў арганізоўваць небяспечныя экспедыцыі. Падымаўся на горныя хрыбты і спускаўся ў глыбокую пячору. З Сібіры Чэрскі вярнуўся вучоным з сусветным імем. Але неўзабаве зноў адправіўся ў далёкія краі - у свой апошні паход…
17 лютага
Біяграфічны фільм «Андрэй Уласенка» пра рускага агранома і вынаходніка XIX стагоддзя.
У 1868 годзе малады аграном з Магілёўшчыны стварыў машыну, якаяспраўлялася са жнівом куды лепш, чым рукі жней. Самыя прасунутыя заходнія аналагі нашмат саступалі ёй па прадуктыўнасці. Здавалася б, гэта рэвалюцыя: бывай, серп - а разам з ім і цяжкая сялянская праца. Але чаму ж навінка так і не пайшла ў вытворчасць, а геніяльны вынаходнік памёр невядомым?
Як заўсёды, студыя Уладзіміра Бокуна шукае цікавыя магчымасцi данесці інфармацыю аб мінулым краіны да найбольш шырокіх слаёў аўдыторыі. Бо біяграфіі гістарычных асоб могуць паслужыць добрым матывавальным прыкладам для сучаснікаў. Героі мінулага даюць важныя ўрокі. Галоўны з іх - як не страціць сябе і самарэалізавацца нават у самых неспрыяльных абставінах.
*У рэпертуары магчымы змены.